Archive_Person
Алесь (Аляксандр) Гарун (Прушынскі)
11.03.1887 - 28.07.1920
Location
Poland, Kraków
Biography
Алесь Гарун, (Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі) — беларускі дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху, паэт, пісьменнік.
З-за дзейнасці пад час паўстання 1905 года сасланы ў Сібір У 1917 вярнуўся, стаў адным з кіраўнікоў Беларускай народнай Грамады. Быў загадчыкам Беларускай кнігарні ў Менску. З другога да апошняга нумару рэдактар газеты «Беларускі шлях». Летам 1918 года стаў сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. У пачатку жніўня 1918 года ўзначаліў утвораную тады ж культурна-асветніцкую камісію Рады БНР.
Меў слабае здароўе,хварэў на сухоты. Памёр у 1920 годзе у Кракаве, дзе і пахаваны.