Archive_Person
Юры Туронак - беларускі гісторык і актывіст, жыў і працаваў у Варшаве.Нарадзіўся ў Вільне.
У 1950—1955 гадах працаваў у Імпартна-экспартным прадпрыемстве хімічных вырабаў, у 1956—1994 гадах у Польскай знешнегандлёвай палаце, даследаваў кан’юнктуру міжнароднага хімічнага рынку, у т.л. працаваў у Еўрапейскай эканамічнай камісіі ў Жэневе.
Паралельна браў актыўны ўдзел у беларускім руху ў Польшчы. Адзін з арганізатараў і старшыня праўлення (1956—1966) Варшаўскага аддзела Беларускага грамадска-культурнага таварыства (БГКТ). У 1970—1975 гадах старшыня Навуковага гуртка БГКТ.
Ад пачатку 1960-х гадоў Юры Туронак захапіўся гістарычнымі даследаваннямі. У 1986 годзе ў Варшаве абараніў доктарскую дысертацыю «Беларусь пад нямецкай акупацыяй».
Юры Туронак таксама аўтар такіх кніг, як «Беларускае школьніцтва на Беласточчыне» (1976), «Беларуская кніга ў Другой Рэчы Паспалітай» (2000), «Беларуская кніга пад нямецкім кантролем» (2002), «Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі» (1992, 2007).
У цэнтры навуковых зацікаўленняў Ю. Туронка — палітычная і культурная гісторыя Беларусі першай паловы XX ст. Ён вывучаў нацыянальны рух пачатку XX стагоддзя, беларуска-польскія дачыненні ў XX стагоддзя, гісторыю рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі.