logo
/
Пра_праэкт

Пра_праэкт

Запрашаем на Могілкі - партал для тых, хто цікавіцца гісторыяй, архітэктурай і радаводам. Наш сайт дае магчымасць паглядзець на гісторыю беларускага народа праз пахаванні на інтэрактыўнай карце, якая адлюстроўвае магілы беларусаў у розных краінах свету.


Што вы знойдзеце на Могілках?

1. Інтэрактыўная мапа:

Тут значок кожнага могілак хавае ў сабе гісторыю. Тут адзначаны магілы беларусаў, якія пакінулі радзіму ў розны час і па розных прычынах. І яны засталіся ў новай краіне назаўжды. Тут будуць размяшчацца пахаванні самых розных людзей, мы імкнемся адшукаць усіх. І вы зможаце адшукаць і наведаць любую беларускую магілу.

2. Архіўныя дадзеныя:

Мы збіраем матэрыялы пра пахаванні, якія дапамагаюць лепш зразумець гістарычны кантэкст, каб яскравей уявіць ход гісторыі. Акрамя таго з дапамогай гэтых звестак можна адсачыць жыццёвы шлях чалавека.

3. Фота

Помнікі не вечныя, вечна толькі наша памяць. Вы можаце ўбачыць магілу знаёмага чалавека ці вашага сваяка, ацаніць яе стан, і, магчыма, вырашыце заняцца яе аднаўленнем

4. Супольнасць:

Могілкі імкнуцца стварыць супольнасць аматараў гісторыі і даследчыкаў. Мы запрашаем Вас дапоўніць гэтую базу дадзеных і ўліцца ў наша супольнасць. Ці проста дадайце інфу аб знаёмым ці сваяке

.

Як карыстацца Могілкамі?

  1. Прайдзіце рэгістрацыю
  2. Зайдзіце ў спісак асоб
  3. Увядзіце дадзеныя
  4. Адзначце кропку на мапе
  5. Захавайце дадзеныя.
  6. Усе з'явіцца ў адпаведным аддзеле

А калі вы шукаеце каго-небудзь, то карыстайцеся пошукам ці інтэрактыўнай мапай. Можна без рэгістрацыі.


Дапамажыце захаваць нашу гісторыю на Могілках!