Інструкцыя па размяшчэнні інфармацыі на сайце
Для таго каб дадаць інфармацыю на сайт, неабходна зарэгістравацца. Пасля рэгістрацыі ў правым верхнім куце можна націснуць на круглы значок, абраць пункт "прыборная панэль" і вы пяройдзеце да ўнутранай структуры сайта. Тут можна дадаваць інфармацыю аб могілках ва ўкладцы "месцы" і інфармацыю аб пахаваннях ва ўкладцы "людзі".
Як дадаваць інфармацыю аб людзях:
- Праверце праз пошук, ці ёсць інфармацыя аб чалавеку. ПІБ у большасці выпадкаў пазначана на беларускай мове.
- Перайдзіце ў прыборную панэль, злева абярыце ўкладку "людзі".
- З'явіцца спіс пахаванняў, зверху над ім будзе кнопка "дадаць", націсніце яе.
- У правым верхнім куце абярыце мову, на якой уводзіце дадзеныя
- Увядзіце дадзеныя - прозвішча, імя і гады жыцця, можна, але не абавязкова ўпісаць нешта ў поле "біяграфія"
- Справа ў пункце "месцазнаходжанне" націсніце на кнопку "адкрыць карту". Каб запоўніць гэтае поле, ёсць некалькі варыянтаў, пра якія раскажам ніжэй
- Дадаем фота - ад 1 да 3
- Унізе старонкі ў пункце "месца" можна дадаць назву назву могілак. Калі яго няма ў спісе, гэта можна будзе зрабіць пазней, гэты пункт не абавязковы.
- Уверсе ціснем кнопку "захаваць". Калі вы нядаўна зарэгістраваліся, інфармацыя адправіцца рэдактару, які апублікуе фота крыху пазней. Калі ў вас ёсць неабходны статус, націскаем на кнопку "апублікаваць" і інфармацыя будзе апублікавана.
У некаторых карыстальнікаў узніклі складанасці з запаўненнем поля "месцазнаходжанне". Разгледзім механізм больш падрабязна:
- можна выбраць ваша бягучае месцазнаходжанне, калі вы знаходзіцеся на могілках каля пахавання
- можна перацягнуўшы метку на патрэбнае месца і клікнуць па карце
- можна ўводзіць дадзеныя ў ручную
- націскаеце "запоўніць табліцу" - у ёй аўтаматычна з'яўляюцца дадзеныя
- націскаеце "запоўніць форму" - дадзеныя з'яўляюцца ў раздзеле пра чалавека
Разбяром, як дадаваць інфармацыю аб могілках.
- Паглядзіце па карце, ці ёсць пахаванні на могілках, якія вы хочаце дадаць. Калі ёсць, то могілкі хутчэй за ўсё дададзены.
- Перайдзіце ў прыборную панэль, злева абярыце ўкладку "месца".
- З'явіцца спіс могілак. Зверху націсніце на кнопку "дадаць"
- Запоўніце палі "назва могілак", "кароткае апісанне", "апісанне". У апісанне можна скапіяваць назву, рэдактар запоўніць гэтыя палі самастойна пазней.
- Дадаем 1 фота, можна з інтэрнэта.
- Уверсе ціснем кнопку "захаваць" і "апублікаваць". Калі кнопкі "апублікаваць" няма, тото гэтыя дадзеныя крыху пазней апублікуе на сайце рэдактар.
Калі будуць узнікаць пытанні, пішыце нам у сацыяльных сетках ці на пошту!