Архіў_Асоба
Альбін Мацвеевіч Стаповіч (Стэповіч) - грамадска-палітычны і музычны дзеяч, публіцыст.
дзін з заснавальнікаў Беларускага кааператыўнага земляробча-прамысловага банка ў Вільні, Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, яго сакратар, намеснік старшыні (1930-1934), старшыня Віленскага аддзела, кіраўнік хору пры ім. 3 1926 года сакратар, у 1927-1930 гадах віцэ-старшыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД), выдавец газеты «Беларуская крыніца». У 1928-1930 гадах пасол (дэпутат) польскага сейма, член Беларускага пасольскага клуба. У 1930 годзе намеснік старшыні Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. У 1931 годзе выйшаў з БХД. Супрацоўнічаў з Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыяй, адзін з ідэолагаў беларускіх нацыянал-сацыялістаў (пад псеўданімам Уладзімір Загорскі).
Супрацоўнічаў з выданнямі «Наш шлях», «Крыніца», «Беларуская крыніца», «Родныя гоні», «Нёман», «Новы шлях», «Шлях моладзі», «Самапомач» і інш. Аўтар музыкі да вершаў Я. Купалы, М. Машары, К. Сваяка, Ф. Грышкевіча, У. Казлоўскага, А. Гурло, вершаваных перакладаў з польскай мовы, аўтар гімна Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры: «Дзе чутны мовы нашай гукі».