Архіў_Асоба
Антон Іванавіч Луцкевіч - адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, сябра рэдакцый газет «Наша доля» і «Наша ніва», адзін з выдаўцоў газеты «Гоман». Старшыня Віленскай беларускай рады, сябра Рады БНР.
Ініцыятар абвяшчэння і аўтар праекта Трэцяй Устаўной граматы, паводле якой Беларуская Народная Рэспубліка абвешчаная незалежнай дзяржавай. З кастрычніка 1918 года старшыня Народнага сакратарыята БНР, з лістапада старшыня Рады Народных Міністраў (прэм’ер-міністр) і міністр замежных спраў. У снежні 1919 - лютым 1920 года старшыня Рады Міністраў Найвышэйшай Рады БНР.
Дзеяч Заходняй Беларусі. Рэдактар адноўленай «Нашай нівы», старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта, выкладчык Віленскай беларускай гімназіі. Брат беларускага дзеяча Івана Луцкевіча.