logo
/
Архіў_Людзей
/
Антон Лявiцкi (Ядвiгiн Ш)

Архіў_Асоба

Антон Лявiцкi (Ядвiгiн Ш)
04.01.1866 - 1922
Антон Лявiцкi (Ядвiгiн Ш)
Месца знаходжання
Lithuania, Vilnius
Біяграфія

Ядвігін Ш. (сапраўднае імя - Антон Іванавіч Лявіцкі) празаік, публіцыст, фельетаніст, драматург, паэт, перакладчык, літаратуразнавец, палітык, адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы.

Яго літаратурная творчасць шматжанравая. Ён вядомы як аўтар баек у прозе, лірычнага апавядання, сатырычнай замалёўкі, дарожных нататкаў, фельетона, мастацкай публіцыстыкі, мемуараў. Вялікае значэнне для станаўлення буйной празаічнай формы беларускай літаратуры меў яго раман «Золата». Творчасць Ядвігіна Ш. адыграла значную ролю ў фарміраванні норм беларускай літаратурнай мовы, удасканаленні сістэмы яе стылістычных сродкаў, пашырэнні выяўленчых магчымасцей.

Папярэдні