logo
/
Архіў_Людзей
/
Эмерык Гуттэн-Чапскі

Архіў_Асоба

Эмерык Гуттэн-Чапскі
05.11.1828 - 23.07.1896
Эмерык Гуттэн-Чапскі
Месца знаходжання
Poland, Kraków
Біяграфія

Эмерык Гуттэн-Чапскі - Наўгародскі і Санкт-Пецярбургскі віцэ-губернатар, камергер імператарскага Двара, нумізмат, аўтар тыпалагічнага каталога польскіх і літоўскіх манет.

Нарадзіўся ў маёнтку Станькава Стаўбцоўскага павета Мінскай губерні. Скончыўшы Віленскую гімназію ў 1845 годзе, паступіў на 2-е аддзяленне (фізіка-матэматычнае) філасофскага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта, 18 мая 1851 года паступіў на службу ў Міністэрства ўнутраных спраў.

Удзельнічаў у Крымскай вайне на баку Расіі, займаў шэраг значных адміністрацыйных пастоаў. З 29 красавіка 1867 года - стацкі саветнік.

У 1870-х сышоў у адстаўку і пражываў у сваім маёнтку ў Станькава, у 80-х купіў вёску Прылукі, якая зараз з'яўляецца раёнам Мінска.

Сабраў вялізную бібліятэку на 20 тысяч кніг і калекцыю манет і медалёў (больш за 3000).

У 1894 годзе пераехаў у Кракаў. Па завяшчанні Чапскага там у 1904 годзе быў створаны музей, які да гэтага часу носіць яго імя.

Пахаваны на Ракавіцкіх могілках Кракава, квадрат 45.

Папярэдні