logo
/
Архіў_Людзей
/
Францішак Аляхновіч

Архіў_Асоба

Францішак Аляхновіч
09.03.1883 - 03.03.1944
Францішак Аляхновіч
Месца знаходжання
Lithuania, Vilnius
Біяграфія

Францішак Каралевіч Аляхновіч - драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст, празаік.

Яго аповесць «У капцюрох ГПУ» ёсць адным з ранніх твораў сусветнай літаратуры, які апісвае жыццё ў сталінскім канцэнтрацыйным лагеры непасрэдна з погляду арыштанта.

П’есы Францішка Аляхновіча актыўна ставіліся аматарскімі і паўпрафесійнымі калектывамі Беларусі, Латвіі, Чэхіі і найбольш трупай Уладзіслава Галубка. За плённую працу Францішка Аляхновіча на ніве тэатра яшчэ пры жыцці яму прысвоілі званне «бацькі найноўшай беларускай драматургіі».

Нарадзіўся ў Вільні. ра яго маці, Марыю з Марковічаў, звестак не засталося. Упершыню бацька ўзяў Францішка на спектакль, калі таму было ўсяго пяць гадоў. Ранняе знаёмства з тэатральнымі падмосткамі абумовіла захапленне юнака тэатральнай справай, што ў выніку перарасло ў сталае жаданне Францішка стаць акцёрам. Усё, што было па-за тэатральным мастацтвам, не цікавіла юнага Францішка і ў выніку перашкодзіла яму атрымаць сістэмную агульную адукацыю (за хранічную непаспяховасць ён быў выключаны з 5 класа Віленскай гімназіі, таксама няўдала скончыў навучанне ў Віленскай хіміка-тэхнічнай школе).

Збліжэнне Францішка Аляхновіча з актывістамі асяродку «Нашай Нівы», прадвызначыла яго ролю ў беларускім нацыянальным руху. У канцы студзеня 1910 года Францішак Аляхновіч разам з Ігнатам Буйніцкім і Аляксандрам Бурбісам рэжысіруе пастаноўку перакладзенай з украінскай мовы на беларускую аднаактавай п’есы Марка Крапіўніцкага «Па рэвізіі», адначасова выконваючы і ролю акцёра. Гэта быў першы беларускамоўны спектакль у Вільні. Ён меў сенсацыйны поспех.

23 снежня 1926 года Аляхновіч атрымлівае статус грамадзяніна БССР, а ўжо 1 студзеня 1927 года апынаецца ў ізалятары менскай турмы. Яму інкрымінуюць «шпіянаж на карысць буржуазнай Польшчы». У следчай справе Францішка Аляхновіча захаваўся напісаны да Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта зварот, пад якім падпісаліся Янка Купала, Якуб Колас, Максім Гарэцкі, Змітрок Бядуля, Алесь Гурло і інш., дзе пісьменнікі прасілі вызваліць Аляхновіча. Аднак Аляхновіч атрымаў 10 гадоў катаргі на Салавецкіх астравах.

6 верасня 1933 года, дзякуючы намаганням ваяводскага ўрача Адольфа Наркевіча быў абмяняны ля прыгранічнай станцыі Коласава на арыштаванага ў Польшчы беларускага палітыка і філолага Браніслава Тарашкевіча — лідара Беларускай сялянска-работніцкай грамады.

Пра яго смерць віленская мемуарыстка Галіна Войцік піша:

3 сакавіка 1944 , увечары, нехта пазваніў у дзверы кватэры Аляхновіча, ён пайшоў адчыніць, праз хвіліну жонка пачула два стрэлы, а калі прыбегла, дык ужо нікога не было, а Аляхновіч ляжаў мёртвы. Ходзіць шмат меркаванняў, хто гэта зрабіў: адныя гавораць Армія Краёва, другія — савецкія партызаны, трэція — самі немцы. Аднак, хто зрабіў гэты тэрарыстычны акт, так і застаецца невядома.

У 2022 годзе напярэдадні Дзядоў на магіле ў Вiльнi пастаўлены новы помнік (скульптар Аідас Рыціс Васіляўскас).

Папярэдні