Архіў_Асоба
Іван Луцкевіч
28.05.1881 - 20.08.1919
Месца знаходжання
Lithuania, Vilnius
Біяграфія
Іван Луцкевіч — адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады і газеты «Наша ніва». Актыўны дзеяч Беларускага нацыянальнага адраджэння пачатку XX стагоддзя, зрабіў уплыў на многіх удзельнікаў тагачаснага беларускага руху.
Распрацоўваючы ідэю беларускага самавызначэння ад ідэй краёвасці і Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага паступова прыйшоў да ідэі поўнай незалежнасці Беларусі. Сябра Віленскай беларускай рады і Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Удзельнік пасяджэння Рады БНР 24—25 сакавіка 1918 года, на якім абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Арганізатар беларускага культурнага жыцця ў Вільні, зрабіў вялікі ўклад дзеля адкрыцця Віленскай беларускай гімназіі.