logo
/
Архіў_Людзей
/
Мацей Ямант

Архіў_Асоба

Мацей Ямант
10.02.1798 - 29.11.1879
Мацей Ямант
Месца знаходжання
Lithuania, Vilnius
Біяграфія

Мацей Ямант - надворны саветнік, доўгі час кіраваў маёнткамі князя Вітгенштэйна - найбуйнейшага землеўладальніка Паўночна-заходняга краю.

У сярэдзіне 1863 г. выйшаў на адпачынак. Разам са сваёй жонкай Схаластыкай і малодшымі дзецьмі ён пражываў у сяміпакаёвай кватэры ў цэнтры Вільні і вырашаў пытанні, звязаныя з афармленнем у доўгатэрміновую арэнду маёнткамі Самуэльева ў Менскай губерні. За кошт эксплуатацыі чыншавікоў гэты маёнтак павінен быў стаць важнай крыніцай дабрабыту сям'і. 

Менавіта ў кватэры Ямантаў Каліноўскі ў другой палове 1863 - пачатку 1864 гг. праводзіў сустрэчы з таварышамі па паўстанцкім падполлі (як пасля выказаўся кіраўнік Віленскай асобай следчай камісіі палкоўнік А.М. Лосеў, «вядомы Каліноўскі, ваявода Літвы, усе свае распараджэнні рабіў у сямействе Ямантаў»). 

Адразу пасля арышту Каліноўскага былі арыштаваны і Яманты. Маці сямейства Схаластыка Ямант і яе дачка Марыя таксама былі прысуджаныя да пазбаўлення правоў стану і высылцы ў Сібір - першая «за дапушчэнне ў сваёй кватэры сходаў асоб, якія належаць да польскай рэвалюцыйнай арганізацыі», другая — «за зносіны з… палітычным злачынцам Каліноўскім і выкананне яго даручэнняў». Туды ж адправіліся ў ссылку бацька сямейства Мацей Ямант і яго дачка Алена, аднак іх правоў стану не пазбаўлялі.

Папярэдні