logo
/
Архіў_Людзей
/
Мельхіёр Ваньковіч

Архіў_Асоба

Мельхіёр Ваньковіч
10.01.1892 - 10.09.1974
Мельхіёр Ваньковіч
Месца знаходжання
Poland, Warsaw
Біяграфія

Мельхіёр Ваньковіч, герба Ваньковічы (29 сьнежня 1891/ 10 студзеня 1892 у Калужыцах, Менскі раён - 10 верасьня 1974, Варшава) — польскі пісьменьнік , журналіст , рэпартэр і публіцыст.

Мельхіёр Ваньковіч паходзіў са шляхецкага роду, гербу Ваньковічы ( варыянт герба Ліс. Адным зь яго сваякоў быў мастак-рамантык Валенцій Ваньковіч, сябар Адама Міцкевіча і аўтар аднаго са знакамітых партрэтаў паэта. Бацька Мельхіёра , які быў сасланы ў Сыбір за ўдзел у Студзеньскім паўстаньні , таксама зваўся Мельхіёр (быў уладальнікам маёнтка Калюжыцы ў Ігуменскім павеце у Менскай губэрні).

Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Польшчы ў 1918 г. Ваньковіч дзейнічаў у Таварыстве памежнай аховы , дзе ў 1921 г. стаў кіраўніком аддзела друку й прапаганды. Кіраваў выданьнем 24 часопісаў, пісаў таксама прапагандысцкія брашуры: "Чаму польскі жаўнер уваходзіць у Літву і Беларусь", "Маскавіт - ваш вораг" і інш. У 1920 г. удзельнічаў у польска-савецкай вайне на тэрыторыі Беларусі - падчас якой быў узнагароджаны Крыжам Доблесьці.

У 1920-х Ваньковіч цалкам аддаўся журналісцкай і літаратурнай працы. Важнай паездкай стала тыднёвая паездка ў СССР у 1933 г. — яе вынікам стала выдадзеная ў 1934 г. "Пярнатая рэвалюцыя". У ёй Ваньковіч выказваў сваё захапленьне зьменамі ў Савецкай Расеі і камуністычнай ідэалёгіяй. У 1930-х гадах ён працаваў рэклямным дарадцам Асацыяцыі цукровых рабочых, і ў 1931 стварыў найвядомейшы слёган у гісторыі польскае рэклямы — «Цукар умацоўвае», за што атрымаў вялізары ганарар.

У гады Другой сусьветнай, Ваньковіч у якасьці ваеннага карэспандэнта далучыўся да 2 польскага корпусу генэрала Андэрса. Ваньковіч у якасьці карэспандэнта ўдзельнічаў у першай і найбуйнейшай бітве корпуса на італьянскай зямлі - бітве пад Монтэ-Касіна ў траўні 1944 г., вынікам чаго стала ягоная вядомая праца “Бітва пры Монтэ-Касіна”. 

У 1964 Ваньковіч па палітычных матывах быў аддадзены пад суд і заключаны ў турму. Прычынай стала падпісаньне ім у сакавіку 1964 г. т. зв Ліста 34-ох, у якім 34 польскія пісьменьнікі і інтэлектуалы пратэставалі супраць абмежаваньняў і ўзмацненьня цэнзуры. Мельхіёр Ваньковіч быў арыштаваны ў сваёй кватэры, дзе быў праведзены ператрус. Ваньковіч правёў 5 тыдняў у сьледчым ізалятары.

Магіла Мельхіёра Ваньковіча упрыгожана барэльефам з адсылкай на самы вядомы ягоны твор - "Бітва пры Монтэ-Касіна".

Папярэдні