Архіў_Асоба

Уладзімір Гамановіч — супрацоўнік міліцыі Рыгі, старшы лейтэнант міліцыі. Уладзімір Гамановіч — адна з ахвяр падзей студзеньскіх барыкад 1991 года ў Рызе, расстраляных 20 студзеня 1991 года ў будынку МУС Латвіі (бульвар Райна, 6) Рыжскім АМАПам і невядомымі баевікамі падчас нападу. Пахаваны на могілках у Докшыцкім раёне ў родным сяле ў Беларусі.
Каля канала паміж Бастыёнам і бульварам Райна ў Рызе ўсталяваны камень у памяць аб Уладзіміры. У музеі барыкад існуе экспазіцыя, прысвечаная Уладзіміру Гамановічу, дзе знаходзіцца яго міліцэйская форма. Па ініцыятыве фонду падтрымкі ўдзельнікаў барыкад родным Уладзіміра нададзена грамадзянства Латвіі.
У 2010 годзе за заслугі ў барацьбе за незалежнасць Латвіі Уладзімір пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Віестура.