Архіў_Асоба

Уладзімір Пігулеўскі — беларускі нацыянальны дзеяч, пісьменнік, драматург.
Скончыў Мінскую гімназію (1907). Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, у ліпені 1912 года адлічаны за нявыплату.
З кастрычніка 1912 па верасень 1913 года праходзіў тэрміновую службу ў войску, прапаршчык запасу лёгкай артылерыі па Пецярбургскаму павету.
У 1920—1921 гадах — дыпламатычны кур’ер урада БНР у Коўне.
З 1922 года жыў у Латвіі, выкладчык Дзвінскай беларускай гімназіі. У 1924—1925 гадах — дырэктар Люцынскай беларускай гімназіі. У 1925 годзе пасля сфабрыкаванага латвійскімі ўладамі працэсу Уладзімір Пігулеўскі быў пазбаўлены педагагічнай працы. Пераехаў у Рыгу, працаваў у Транзітным кааператыўным банку. У 1926 годзе ўдзельнічаў у Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу (Мінск). У 1926—1934 гадах загадчык Беларускага аддзела пры Міністэрстве асветы Латвіі. Пасля дзяржаўнага перавароту ў Латвіі арыштаваны і сасланы ў Ліепайскі лагер (1935). Пасля вызвалення актыўна ўдзельнічаў у падпольным рэвалюцыйным руху, займаўся журналістыкай. У 1940—1941 гадах інспектар Міністэрства асветы Латвійскай ССР.
У Вялікую Айчынную вайну эвакуіраваўся ў Татарстан, працаваў там школьным інспектарам, выхавацелем ў дзіцячым доме.
Пасля вайны жыў у Рызе, выкладаў у Рыжскім мараходным вучылішчы, педагагічным інстытуце.
Памёру у 1958 годзе ў Рызе. Пахаваны на могілках Райніса.