logo
/
Архіў_Людзей
/
Янка Жамойцін

Архіў_Асоба

Янка Жамойцін
01.1922 - 25.04.2003
Янка Жамойцін
Месца знаходжання
Poland, Warsaw
Біяграфія

Янка Жамойцін - беларускі грамадзкі дзеяч, літаратар і вэтэран нацыянальнага руху.

У часе вайны кіраваў Наваградзкай акруговай арганізацыяй СБМ. Пасьля вайны арыштаваны, асуджаны на 25 гадоў, знаходзіўся да 1956 году ў лягерах. Пасьля зьехаў у Польшчу. Заўсёды казаў, што ён беларус, але жыхар Польшчы.

Пасьля вызваленьня прыехаў у Гародню, дзе пасьля доўгіх перапісак здолеў выехаць у Варшаву. Там атрымаў вышэйшую адукацыю, прымаў актыўны ўдзел у працы беларускай дыяспары.

Пісаў на беларускай і польскай мовах. Дэбютаваў як літаратурны крытык на старонках газэты «Ніва» ў 1965 годзе. Яго пяру належаць шматлікія публікацыі пра паэзію беларускамоўных аўтараў Польшчы, артыкул-дасьледаваньне «Шляхам „Іліяды“ Гамэра» - пра зроблены Б. Тарашкевічам пераклад гэтага твору на беларускую мову, шмат рэпартажаў, эсэ, крытычных артыкулаў.

Папярэдні