logo
/
Архіў_Месцаў
/
Альшанскія могілкі (Прага)

Архіў_Могілка

Альшанскія могілкі (Прага)
Альшанскія могілкі (Прага)
Месца знаходжання
Czech Republic, Prague
Апісанне

Альшанскія могілкі - самыя буйныя і адны з найстарэйшых у Празе. Першыя пахаванні з'явіліся тут яшчэ ў 1682 годзе. За некалькі гадоў да гэтага горад выкупіў сабе зямлю і выкарыстоўваў як месца для пахавання памерлых пасля эпідэміі чумы.

У 1787 годзе імператар Іосіф II забараніў хаваць людзей у межах горада і Альшанскія могілкі сталі асноўнымі для правабярэжнай часткі Прагі. Яны моцна разрасліся і ператварыліся з брацкіх могілак для беднякоў у вельмі прэстыжнае месца, дзе хавалі прадстаўнікоў самых значных родаў Чэхіі, дзякуючы чаму захаваліся багатыя надмагіллі.

На могілках існуе 3 часці - праваслаўная, каталіцкая і яўрэйская. Праваслаўная аддзелена ад іншых вуліцай, яўрэйская абгароджана асобным плотам. На могілках пахавана некалькі вядомых беларускіх палітычных дзеячоў.

Previous