Архіў_Могілка
Праваслаўныя могілкі на Волі (Варшава) - гэта адзіны ў Варшаве некропаль, прызначаны для людзей праваслаўнага веравызнання, хоць тут сустракаюцца і каталіцкія пахаванні. Таксама ёсць квартал стараабраднікаў, іх магілы былі перанесены з могілак у Камёнеку ў 1960-я гады.
З-за невялікай колькасці праваслаўных вернікаў у Варшаве, да 1830-х гадоў у іх не было асобных могілак. Праваслаўных хавалі на Эвангеліцка-Аўґсбургскіх і Эвангеліцка-рэфарматарскіх могілках, а таксама на Павонзкі.
Пасля падаўлення польскага нацыянальнага паўстання 30-х колькасць праваслаўных у Варшаве ўзрасла і ў 1834 годзе каталіцкая парафія св. Лаўрэнція была зачынеа, а касцёл пераўтвораны ў праваслаўны храм Уладзімірскай іконы Божай Маці. Вакол царквы былі пабудаваны праваслаўныя могілкі, куды ўваходзілі таксама тэрыторыя рэдута № 56 і зямля, набытая ў сям'і Порай-Бярнацкіх. Выбар месца меў відавочны палітычны пасыл, бо могілкі былі месцам баёў пры абароне Варшавы падчас паўстання, а свята Уладзімірскай іконы Божай Маці ў рускай праваслаўнай царкве прыйшлося на дзень узяцця горада.
Першыя пахаванні з'явіліся яшчэ да заснавання могілак, імі сталі брацкія магілы рускіх салдат, якія загінулі пры штурме горада ў 1831. Першыя магілы не звязанага з паўстаннем з'явіліся ў 1836 годзе, а афіцыйнае адкрыццё могілак адбылося ў 1841 годзе.
Праваслаўныя могілкі на Волі былі падзелены на чатыры ўчасткі, дзе памерлых планавалася хаваць у залежнасці ад іх сацыяльнага становішча. На паўднёвым захадзе, бліжэйшым да храма Уладзімірскай іконы Божай Маці, адведзена месца для надмагілляў святароў, афіцэраў, вышэйшых чыноўнікаў і ўзнагароджаных ордэнам Св. Георгія. Астатнія ўчасткі прызначаліся для купцоў, малодшых афіцэраў і чыноўнікаў, гаражан і салдат і, нарэшце, для самых бедных пластоў насельніцтва. Найменш прэстыжнай часткай могілак была паўночная, найбольш аддаленая ад царквы.
У 1915 годзе ўсё праваслаўнае духавенства Варшавы на чале з арцыбіскупам Мікалаем пакінула горад, узяўшы з сабой дакументы могілкавай канцылярыі. Яны згубіліся ў Расіі і так і не былі знойдзены. Да 1919 года за могілкамі ніхто не глядзеў. Праваслаўны святар Ян Каваленка ў 1919 годзе ахарактарызаваў стан некропаля як трывожны. Аб знішчэнні многіх надмагілляў пісала і мясцовая прэса.
З 1919 года царква зноў ператварылася ў касцёл, а ў 1921 годзе паміж храмам і могілкамі была ўсталявана агароджа.
Падчас Другой сусветнай могілкі не пацярпелі. Аднак на яго тэрыторыі праходзілі масавыя пакаранні мірных жыхароў падчас разні на Волі. Тут было расстраляна 60 жыхароў Вольскай вуліцы, было забіта больш за 100 дзяцей, якія жылі ў праваслаўнай парафіі. Таксама былі забітыя супрацоўнікі прытулку і святары, якія працавалі ў царкве і іх сем'і.
Да 60-х гадоў больш за 200 разбураных пліт былі адноўлены, а ў 1965 годзе могілкі былі ўнесены ў рэестр помнікаў архітэктуры.