logo
/
Архіў_Месцаў
/
Ракавіцкія могілкі

Архіў_Могілка

Ракавіцкія могілкі
Ракавіцкія могілкі
Месца знаходжання
Poland, Kraków
Апісанне

Ракавіцкія могілкі былі заснаваны ў 1803 годзе. Тэрыторыю ў 10 акраў купілі манахі з ордэна кармелітаў для арганізацыі могілак у сувязі з забаронай пахавання пры касцёлах, якія размяшчаліся ў межах Кракава. Кошт добраўпарадкавання быў аплачаны муніцыпалітэтам Кракава і бліжэйшых вёсак. Першыя пахаванні адбыліся ў студзені 1803 года.

Ракавіцкія могілкі неаднаразова пашыраліся. У 1836 годзе кармэліты дакупілі яшчэ 10 гектараў. У 1840 годзе могілкі былі абнесены сцяной. У 1863 годзе кракаўскі муніцыпалітэт выкупіў зямлю ў кармелітаў і далучыў да могілак 5 гектараў, каб хаваць на новым участку ахвяры эпідэміі. Далейшае пашырэнне адбылося ў 1866 годзе. На мяжы 1933 і 1934 гадоў могілкі пашырыліся на поўнач.

У 1976 г. могілкі былі ўнесены ў рэестр помнікаў культуры Малапольскага ваяводства.

Previous